epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Наканаванасць

Што нам з табою погалас ліпучы,

Дзе соль на рану сыпле слоўны хлам,

Дзе мёд з атрутай горкай папалам

Імкнуцца развярэдзіць боль пякучы?!

 

Каму хапіла сіл адолець кручы,

Той духам гордым стаў раднёй арлам.

Хіба ж высока ўзняцца вераб’ям

Над вышынёй пустой мякіннай кучы?!

 

Сваё ўсяму:

хай лаз шукае ў плоце

Паўзун-пачвара,

крот зямлю грабе,

Хай жаба дзьмецца гордая ў балоце,

 

Тапырыць грозна пер’е верабей,—

Жыць днём наступным, быць заўжды

ў палёце

Наканавана звыш і мне й табе!