epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Паэтэсія

Не, на Парнас больш не палезу я —

Занадта многа там багінь,

Але, прыкуты да паэзіі,

Шапчу яе спакусам: «Згінь!»

 

Душа рубцамі й так парэзана

Пад непрыкрытай галізной,

Але каварны дух паэзіі

«Існуе, і ні ў зуб нагой!».

 

Ах, дзе ты, юных дзён гарэзія?!

Дарма машчу да іх масты.

Цякуць радкоў крынічкі свежыя —

 

І я зайздрошчу дзевам тым:

О, колькі бляску ў іх паэзіі!

І колькі мілай пустаты!