epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Паэзія

Хай будзе так, як хочаш ты таго,

Маёй душы пявучая вяснянка!

Да сініх гор, далёкіх берагоў

З табой хадзіла песня-паланянка.

 

Хадзіла, пела. Я сябе ўсяго

Аддаў табе з юнацтва на заранку.

Айчыне-маці сэрца нёс агонь,

Як нёс яго свайму народу Данка.

 

У ёй гайдаўся Ціхі акіян,

Шумеў Дняпро, шаптаў дрымучы Нёман

Грымеў абвал у скалах Верхаян...

 

Яе ствараў народ мой, а не я,

Гарэннем працы творчае натхнёны.

Вось там з табой пасябраваў і я!