epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Перадбур’е

У кіпці зла не аддадзім душы,

Хоць вісне чорных змоў цяжкая навісь.

Мы дабратой залішняю грашым,

Яна ж гадуе нечую нянавісць.

 

Час кліча нас падпал вайны тушыць,

Каб не чадзіла дыму-гару намець,

Час кліча нас атрутны зман глушыць

Тых, хто з кароткай хвалі дзесь гугнявіць;

 

Хто ўсё хлуснёй атручвае кругом,

Хто чэрціць чорны цень крылом злавесным,

Шлючы «фантом» на чыйсьці мірны дом.

 

Дзень гневу блізак.

Дзесь з трушчобаў цесных

З саванаў, джунгляў рушыць напралом

Суровы гул яго астатняй песні!