epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Песня

Ружавее неба ўранку на зары,

Гоніць хмаркі-лебедзі ветрык угары,

 

Гоніць хмаркі-лебедзі вецер-снегавей,

Дзе мая адзіная ў церамку жыве...

 

Вочы яе карыя зорачкі ярчэй,

Бровы яе тонкія, не знайсці танчэй...

 

Тапалінкі стромкай стан яе зграбней,

Голас яе звонкі паланіў мяне...

 

Ты скажы мне, сонейка,

чысты мой крышталь,

Як мне к твайму ганачку сцежку

пратаптаць?..

 

Я прыйду на золаку ў палісаднік твой,

Стукну ў аканіцу праваю рукой.

 

Выйдзі, мая ластаўка, выйдзі, не тамі!

К сонейку вясноваму вочы паднімі.

 

Ветрык твае плечы ласкай ахіне,

Слоўца запаветнае за мяне шапне,

 

Тое, што нашу на сэрцы я даўно,

Тое, што сказаць магу табе адной!..

 

1949


1949