epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

«Песняры»

Калі асечку дасць сардэчны рытм

Ці страсяне, як грушу бура, стрэсам,

Аддайся цалкам непаўторнай стрэчы —

Паслухай, як спяваюць «Песняры»!

 

Нібы расою ранкавай зары

Твая душа умытая васкрэсне.

Увесь ва ўладзе мілагучнай песні,

Зачараваны мроямі, замры!

 

Чаруй, чаруй мяне, «Александрына»,

Юнацтва светлы сум узварушы!

Няхай гарачай хваляю нахлыне

 

Усё, што так старанна сам глушыў...

Хай светлая мелодыя ўспаміну

Зліваецца з мелодыяй душы!