epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

П’еро

Арлекін: Здравствуй, мир!

Ты вновь со мною!

Твоя душа близка мне давно!

Иду дышать твоей весною

В твое золотое акно!

 

А. Блок

Круг патаемны завяшчаў адкінуць

Перад скананнем Аляксандр Блок,

Каб зіхацела ў вуснах Каламбіны

Паэзія, празрыстая, як шкло.

 

Паміж дастойных да вышынь арліных

Узняў Купала лірыкі жазло,

І нам аддаў, каб песняй Арлекіна

Яе жывое зерне прарасло.

 

Хоць тых фацэцій плашч даўно струхлелы

Суровы час ад тлену не збярог,

А ўсё ж рыпіць пакутліва пяром,

Што доўгі час без руху іржавела,

Ад горкасных удач асатанелы,

Няўдачамі захоплены П’еро.