epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Плач

Чыстымі слязьмі бярозка плача:

Ствол яе бялюткі хтось падсек.

Цар прыроды тут прайшоў, няйначай,

Звер не змог бы, звер — не чалавек.

 

Звісне абяскроўленае вецце...

Як жа так, бяздумна, спакваля?!.

На сваёй планеце ўсе ж мы дзеці,

Наша ж маці — родная зямля!

 

Песні пець ёй вёсны перастануць,

Лісцем назаўжды адшалясцяць...

Што ж вы гэта робіце, зямляне,

 

Сеяць небыццё ў імя быцця?!

Я стаю, расчулены дазвання,

І гатоў заплакаць, як дзіця.