Тут плошча міру. Сэрца свету тут.
Адсюль бяруць пачатак веку даты.
Тут генія грабніца. Два салдаты
Застылі нерухома на пасту.
За імі — Крэмль — людскіх надзей вястун,
Цвярдыня міру, вораг войнаў клятых.
Адсюль праклаў Ільіч у час крылаты
Да камунізма першую вярсту.
Таму сюды, як з горных ручаін,
Людскі паток са ўсіх зямных краін
Ракой жывой сцякаецца бясконца,
З’яднаны тым, хто над смутой часін
Адкрыў шляхі ў такую далячынь,
Дзе людзям вечна свеціць шчасця сонца!