epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Плыве над паркам гарадскім..."

Плыве над паркам гарадскім

Мядзяны дыск вясновай поўні.

Аблокі зыбкія над ім,

Нібы залочаныя воўны.

 

Як трыццаць год таму назад,

Ідзем знаёмаю алеяй,

Ды пасталеў намнога сад,

І мы намнога пасталелі.

 

Узрушан успамінам госць,

Згадаўшы даўнія зарукі,

Ды прамінула маладосць,

Цяпер не возьмецца за рукі.

 

Юнацкай дружбы лёс такі:

Душу асветліць, як вясёлка,

Збярэм, як старац медзякі,

Яе бліскучыя асколкі.

 

Яна прайшла гадоў іспыт,

Яна ў агні не спапялела,

Ёй саграваўся следапыт,

Вандруючы па пустках белых.

 

Што ж! Хай жыве, як светлы сон,

Сустрэчай гэтай абагрэты...

Кала Бруньён, Кала Бруньён,

Знаёмы мне твае прыкметы!..

 

1956


1956