epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Покліч

У бессмяротнасць я не веру,

У апраметную тым больш.

Жывуць ва мне павадкі звера,

Сатлелых продкаў дух і боль;

 

І цень няспраўджаных павер’яў,

І адзіноты зябкай золь,

Расчараванняў колер шэры

І дружбы крэўнай хлеб і соль.

 

Таму — і быць інакш не можа —

Кроў будзіць покліч даўніны,

Кірункі дальніх падарожжаў,

 

І подых кедраў смаляны,

І ўсплёскі Прыпяці і Сожа,

І зыбкі халадок Дзвіны.