epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Полацк

Хваля за хваляй, над хвалямі ветры,

Ласкава срэбрацца воды Дзвіны.

Дні залатыя з усмешкаю ветлай,

Перадасеннія ціхія дні!..

 

Хвалі празрыстыя, жвір на адмелях,

Сонца ружовы усход і заход!

Хвалі калісьці крывёй чырванелі,

Край руйнаваўся з году у год.

 

Сцежкай лясной падкрадаліся ворагі,—

Край бараніць уздымаўся твой люд:

Рыцараў зграі заплочвалі дорага,

Не паланіўшы чужую зямлю...

 

Кляштары, цэрквы, крыжы златарогія

Доўга валодалі воляй тваёй,

Грудзі сціскалі прыгонам, астрогамі,—

Дух жа скаваць не змаглі горды твой!

 

Славай былой паўстаюць успаміны

З грудаў руін, што травой параслі...

Больш не сагне твой народ свае спіны,

Вольны ўладар сваёй роднай зямлі!

 

Яснае сонца ўзышло над табою,

Звон багамольны змаўкае навек,

Свежаю, новай ідзе баразною

Вольных палёў гаспадар-чалавек.

 

У сіняе сёння ў ліловае ранне

Ён смела вітае радзімы зару:

Сягоння на новых шляхах палачане,

Сягоння на новых шляхах Беларусь!

 

1926


1926