epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Помнік Леніну ў Мінску

Адліты ў бронзы нерухомасць,

З узлётам мужнае рукі,—

Такім народная свядомасць

Яго запомніць на вякі!

 

А побач гмах на люднай плошчы

Асветлен сонцам веснавым,

І вецер горды сцяг палошча

Над родным горадам маім.

 

Яго дамы, яго палацы,

Граніт і мармур, сталь і шкло —

Усё, што ў ім красою працы

З руін і вогнішч ажыло.

 

То над сатлелым папялішчам

Разбегам вуліц, плошчаў, трас

Паўстала светлая сталіца,—

Масквы малодшая сястра.

 

Тут, верны ленінскаму слову,

На ясны выйшаўшы прасцяг,

Вяршыць народ на роднай мове

Закон шчаслівага жыцця.

 

Усё яго — зямля і рэкі,

Што адстаялі ў грозны час,—

Усё спалучана навекі

З вялікім імем Ільіча!

 

1956


1956