epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Прамільгне відовішча залётнае..."

Прамільгне відовішча залётнае,

Зрушыць думак гулкі разнабой.

Хутка, хутка птахі пералётныя

Праляцяць бясшумна над табой!

 

Снег засыпле белаю парошаю

Сцежак след, пракладзены ў трысці.

Удваіх з табою нам, харошая,

Разам той дарогаю прайсці.

 

Паглядзі: ў стаўках паміж асокамі

Табуном збіраюцца чыркі.

Шчасце наша ўецца гордым сокалам

Вадаспадам пеністай ракі...

 

Пранясём яго над пераваламі,

Па сумётах звілістых дарог.

Хрышчана агнём яно, трывалае,

Перш чым узысці на наш парог!

 

1947


1947