epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ратацыя

Ад родных ніў, ад роднай хаты...

 

М. Багдановіч

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У велічны крамлёўскі двор

Яны узяты ў дэпутаты

Галасавальны множыць хор.

Той далгарукаўскі надворак

Ужо асвойтаны даўно,

А ў залі не сціхае ворах —

Канца прамовам не відно.

Тут збор людзей вышэйшай маркі,

То й ты не вешай галавы:

Хоць акадэмік, хоць даярка,

Тут маюць роўныя правы.

Хаця і ўтульна ў тым сядзельцы,

Не прыкархнуць тут аніяк:

То камень кіне ў бросню Ельцын,

То вострым джалам джгне Сабчак.

То перуном грымяць прамовы,

То рэхам слоўны вадаспад:

Чым больш хвалы перабудове,

Тым воз шпарчэй паўзе назад!

А думкі-хмаркі нетаропка

Плывуць да роднага кутка,

І ўжо не тую цісне кнопку

Падчас, забыўшыся, рука!

Што ж?! Пасядзелі з поўным правам

Між славай венчаных муроў,

Пакіравалі ўсмак дзяржавай,

Пара й дамоў даіць кароў!

 

1991


1991