epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Рух

Хіба ж можна сонца рух спыніць?

Часу вечны бег спыніць ці ж можна?

Так вясна, не знаючы граніц,

Па зямлі ідзе непераможна.

 

Веку рабства так ідзе канец,

У агні змагання ўся планета.

Вось чаму савецкі пасланец —

Госць жаданы простым людзям свету.

 

Праз агонь і смерць, праз дым і кроў

Рвецца сталь іржавых ланцугоў,

Будучыня свеціць Чалавеку.

 

Гэта з вамі, люд мацерыкоў,

Мовай праўды, мовай простых слоў

Размаўляе сёння мудрасць веку!