epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Шчырасць

Мой добры друг, няхай па сіняй плыні

Бягуць чаўны высокіх чыстых дум

Пад небам светлым роднае Айчыны,

Якой аддаў усё: і боль, і сум,

 

І радасці празрыстыя хвіліны,

І сэрца жар, і зарыва задум...

Мілей за прыстань ціхую спачыну

Хай будзе руху несціханы шум!

 

Бо той, хто ўсёй душой, парывам чыстым

Высокай праўдзе прысягнуў служыць,

Не сыдзе ў бок ад перашкод цярністых,

 

Не спыніць крок на цяжкім рубяжы...

Той дружбай вернай можа даражыць,

Хто сам прайшоў дарогай крамяністай.

 

1960—1966