epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Шкада

Не ў радасць старасць, як там ні круці,

Хоць б’е падчас нячысцік пад рабрыну,

Ды не ўзляцець увысь, не паплысці —

Праезд надзейны ў транспарце айчынным.

 

Хоць дух бунтоўны ў жылах не аціх,

Ды не завабіць прагай далячыняў.

Сляды юнацтва, памяць, замяці —

Праходзіць міма не мая жанчына!

 

Яна знянацку не мяне пратне,

Як бліскавіца, ўсмешкай белазубай,

І не мае пачуцці скалане,

 

Той позірк, што штурхае і на згубу...

Як позна нам становіцца відней,

Што ява з марай у нявечным шлюбе!