epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Сняжынкі

Сняжынак процьма ў бляску ліхтара

Іскрыцца, мітусіцца, каб упасці

На тратуар, на футра каўняра,

На тых, хто рады белай той напасці.

 

За імі ўслед шыбую й я наўпрост,

Хачу патрапіць у нагу з юнацтвам,

Пра груз гадоў забыўшыся, пра ўзрост,

Пра наша шматгадовае сваяцтва.

 

Ды позна ўжо, як ні круці-вярці.

Ці ж варта на пацеху так спяшацца?

Цяпер не раз я згадваю, а часта,

 

Як многа значыш ты ў маім жыцці.

Цану зазнаўшы шчасцю і няшчасцю,

Не зможаш сам сябе перарасці.