epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Сын веку

Ю. Гагарыну

 

Спыніся, час!

Прыціхні на хвіліну,

Рабочы гул

Узрушанага дню!

Збылося:

Сын Савецкае Айчыны

Нязнаную штурмуе вышыню!

 

Адным парывам

Зліты нашы сэрцы.

Схіліў чало

Дваццаты мудры век:

Наўкол Зямлі

Арбітаю бяссмерця

Ляціць

Зямны і просты чалавек.

 

Яму далі

Рашучасць на дарогу,

І яснасць воч,

І сілу на узлёт,

І жар душы,

І веру ў перамогу,

І мудрасць часу

Партыя й Народ!

 

Вы чулі голас Юрыя?

Як цвёрда

Ён прагучаў

З кабіны карабля,

Узняўшы славу нашу

Смела й горда

Да тых вышынь,

Дзе свеціць зорны шлях!

 

Прайшлі

Чакання важкія хвіліны...

І мы з гарачым,

Шчырым пачуццём

Шлём «дзякуй!»

Простай рускай той жанчыне

Што з смелых смеламу

Дала жыццё!

 

Сын веку,

Слаўся!

Ты паклаў пачатак,

Каб нас дарогі

К сонцу прывялі,

Каб стала мара

Праўдаю крылатай

Для шчасця

Чалавека

На Зямлі!

 

12.ІV. 1961