epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Трэба

А не пахіліць неспадзеўкі змора,

Пакуль пад ногі за вярстой вярста

Кладуцца,

нібы скібы у разоры,

Гады,

якіх назад не адгартаць.

 

Стук сэрца —

чуеш? — быццам стук матора —

Яму не проста біцца перастаць.

Нявер’я вірус з чорных нораў мору,

Пад жарам сонца знікні, згінь, растай!

 

У цішы ўсіх лабараторый свету,

Мужы навук, знайдзіце сінтэз той,

Што так патрэбен жыхарам планеты —

 

Падоўжыць век недаўгавечны свой,

Бо трэба жыць хаця б сто год паэту,

Каб мог раздаць усё, што за душой!