epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"У сіняй вокладцы блакнот..."

У сіняй вокладцы блакнот,

А ў ім душа мая з табою,

А ў ім задум маіх узлёт

І ў вершах след твае любові.

 

Гартаю цёплыя лісты

І не магу ніяк уцяміць:

Ну як магла забыцца ты

Пакінуць мне сябе на памяць?

 

1950


1950