epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Вечар. Гадзіна каторая?.."

Вечар. Гадзіна каторая?

Люднаю плошчай іду.

Мары мае ясназорыя!

Водбліскі ўзбуджаных дум!

 

Быццам кагосьці шукаю,

Быццам пакінуты кім...

Можа, цябе напаткаю

Ў гэтым натоўпе людскім?

 

Бляскі рассыпала вуліца,

Людзі спяшаюць кудысь...

Тут і сатруцца і згубяцца

Лёгкай паходкі сляды.

 

Я не шукаю спакою,

Сам я — імкненне і рух.

Хоць і знайду — не такою

Будзеш, мой страчаны друг!

 

Знаю, ў гадзіну каторую

Страту сваю я знайду.

Мары мае ясназорыя!

Водбліскі ўзбуджаных дум!

 

1927


1927