epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Верас рыжаваты..."

Верас рыжаваты

Сцелецца між гор.

Залатыя шаты.

Восеньскі убор!..

 

Крык гусей гартанны

Кліча холад сцюж,

Плаваюць туманы

Па лядку калюж.

 

Па імшарах топкіх —

Журавінаў жар,

Хутаюцца сопкі

Наміткамі хмар.

 

Пунсавеюць далі,

Знік маскітны тлум.

...Ах, калі б ты знала,

Што такое сум!..

 

1946


1946