epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Вільнюс

О, Вільнюс, горад непаўторна дзіўны,

Дзе ўсё — кантраст, дзе даўнасць з навізной

Існуюць побач! З вежы Гедыміна

Глядзеў я ўніз, захоплены табой!..

 

Свяціла сонца нам адной Айчыны,

Што парадніла нас навек з Літвой.

Так два сыны у мацеры адзінай

Жывуць у згодзе пад адной страхой...

 

О, Вільнюс! Гукі мілагучных дайнаў

Уперамежку з віхрам крыжачка

Ліліся тут, як сімвал дружбы даўняй,

 

Як шчасця паўнаводная рака...

Цудоўна жыць, калі тваім жаданням

Падмогай служыць братняя рука!