epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Водгук

Так хацелася да нерушы дапасці,

Піць з біклагі сок кляновы — не ваду.

Непазнанага таемны скарб украсці —

Хай накліча нечаканую бяду!

 

Не пазбег я той салодкае напасці,

Як таптаў дзе кураслеп, дзе лебяду.

Верыў шчыра — даганю я прывід шчасця,

Да кален тваіх стамлёны прыпаду.

 

Як жа хутка пазнікалі тыя дзівы!

Клён асыпаў пяціпалыя лісты,

Зацярушыў сцежкі снежань сівагрывы

 

На прыпынку запаветнае вярсты...

А ўсё чую нейчы поступ палахлівы —

Гэта ты, юнацтва водгук, гэта ты!