epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Восеньскае

Акінь прастор удумным позіркам,

У вочы светлых даляў глянь!

Асеў туман у вербалозніку,

Дрымотна дыхае зямля.

 

О, позняй восені празрыстая

І непаўторная краса!

Дрыжаць галінкамі бязлістымі

Бярозкі белыя прысад.

 

Плывуць хмурынкі па-над Прыпяццю,}

За пацьмянелы небакрай,

І цішу кратае у прыцемку

Напеўны шум, вятровы грай...

 

Якою песняй, сэрцам складзенай,

Азвацца мне? Якім з радкоў,

Зямля бацькоў маіх і прадзедаў,

Мая нязгасная любоў?!

 

Я даскажу, што недасказана,

Што недапета — дапяю,

Пра лёс твой ясны, лёс твой казачны,

Пра долю светлую тваю!..

 

Зірні: палошчацца ў крынічаньках

Агнёвакрылая зара,

І вечна юны дзень Кастрычніка

Ідзе ўрачыста па дварах...

 

І скрозь над роднымі прасторамі,

Па сёлах, людных гарадах

Бушуе алых сцягаў полымя

У маладых яго руках...

 

Тым зыркім полымем асенены,

Народ мой цвёрда з дня у дзень

З вялікім імем, імем Леніна

Да шчасця ўпэўнена ідзе!

 

1962


1962