epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Выпадкова зірні..."

Выпадкова зірні у глыбокі калодзеж

І пабачыш у зрэнцы яго трапяткой:

Жоўты клён мігаціць акварэллю Клода,

Быццам схоплены воблака белай рукой.

 

Так у вочы твае, нібы ў цёмны калодзеж,

Я зірну і адчую ўсім сэрцам сваім,

Як сама ты дзівоснаю фрэскаю Клода

Адаб’ешся ў захопленым зроку маім.

1949


1949