epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Забыць

Хачу забыць і не магу забыць

Таго, што ўжо даўно перагарэла,

І толькі попел светлай той журбы

Падчас у сэрца стукае нясмела;

 

Забыць тых сопак рыжыя гарбы,

Што так юрліва выгіналі целы,

Каб рынуцца ў прадонне, дзе клубы

Туман ружовакрылы мякка сцеле;

 

Забыць, як марыў аб табе гады,

Ўспаміну, як скупому сонцу рады,

З вышынь арліных гледзячы туды,

 

Дзе б'юцца белапенныя каскады

Ля ног каменна шэрае грады,

Спакус маіх знішчаючы прынады.