epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Жаданне

Іх многа. Я прыберагу адно,

Калі ў грудзях жаданням стане цесна:

Хачу ў магутным хоры, каб чутно

Было маю ўстрывожаную песню.

 

Яна прайшла пякучае гарно,

Жыла са мной адна ў глушы бязлеснай.

Яе народу я аддаў даўно —

Яшчэ ў гады прадбур’я і прадвесня.

 

Няхай радкоў расплаўлены свінец,

Сугуччам часу,

ладам думкі строгай

Заўсёды будзе ў сэрцы палымнець!

 

Я абышоў зямлю з канца ў канец

Таго жадання Дантавай дарогай,—

Так загадаў гадоў сівы мудрэц!

 

1956


1956