epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Зайздрасць

Атросшы попел шызага туману,

Ён устае на ўвесь магутны рост.

Зачараваны нерухома стану

У цень яго каштанаў і бяроз.

 

У плынь, у рух яго раскалыханы

Мне не навесці больш ажурны мост.

І з зайздрасцю глыбока захаванай

Кляну ў душы свой пенсіённы ўзрост.

 

А ён, увесь у руху працы рупнай,

Шырока крылы расхінуў свае...

Сачу за ім, раўнівец, неадступна,

 

Хоць для палёту сілы не стае.

Глядзіцца дзень, бы ў люстра,

ў дзень наступны

І сам сябе у ім не пазнае.