Запал тварэння — самы лёгкі груз,
Хоць стома разліваецца па целе.
Яшчэ ляжыць пясок, і жвір, і друз,
А сцены гмаху ў вышыню ўзляцелі.
І той, хто ў мур паклаў апошні брус,
Глядзіць з вышынь у далячыні смела.
Быць можа, так спасціг азарт спакус,
Жыццё ўдыхнуўшы ў мармур, даўні элін.
Так раздаецца свет ўдаль і ўшыр
Хвілінамі, гадзінамі, вякамі,
Рукамі тых, хто лёс людзей вяршыць,
Хто шчасце творыць генія рукамі,
Хто укладае ў шэры мёртвы камень
Гарэнне сэрца і запал душы.