epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Запаветнае

Не хараством для хараства жыве душа паэта,

Бывае часта хараство бяздушным і пустым.

Так я шукаў яго ў табе. І не знайшоў. Паўсвета

Я абышоў, каб зноў прыйсці, хоць не чакала ты.

 

І стала радасна душы, што спозненае лета

Былых пачуццяў шчэ не ўсе асыпала лісты,

Што след забыты хараства знаёмаю прыкметай

Ізноў вярнуўся і ажыў у цёплых стрэчах тых;

 

Што запаветны чысты скарб растраціць не

паспела

Для выпадковых тых, хто быў таварышам на час,

Што зерне дробнае ўзышло і коласам даспелым

 

Ва ўсёй прыгожасці сваёй вярнулася да пас...

О маладосць мая, калі б ты зберагчы умела

Пачуццяў першых чысціню і сэрца першы сказ!..