epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Завяшчальнае

Як з царства хісткіх ценяў, як з цемры

забыцця,

Вяртаюцца імёны ў жыццё дзеля жыцця.

Заманьвалі маной нас, што не было й няма

Імён у пакараных, пазбаўленых імя.

 

Кастрычніцкае племя рамантыкаў красы,

Як свежа, як сучасна гучаць іх галасы!

І як тады, лье сонца блакітны небасхіл,

І б’ецца ў грудзі попел нязнойдзеных магіл.

 

Перадсмяротны заклік яны нам слалі свой

Калі з падвалаў змрочных на смерць іх вёў

канвой.

Я сведка той Галгофы, той цемрадзі скразной,

Павязаны я з імі вяроўчынай адной...

 

Таму гукаю юных: пара, пара, майстры,

Вам заўтрашнія песні ў дзень сённяшні

тварыць!

1991


1991