epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Жырафа і вожык

Задраўшы важна ўгору галаву,

Жырафа дзесьці ў Афрыцы паслася.

А ўнізе, ледзь варушачы траву,

Маленькі вожык бег, да змеяў ласы.

 

— Што бачыш ты ля самае зямлі? —

—Жырафа горда ў вожыка спытала.

— Вось я магу дастаць на пальме ліст

— І азірнуць магу на мілі далі!

 

— Што ж? — вожык ёй сказаў.—

Хто як прывык,

Нас абаіх зямелька корміць хлебам.

А толькі розум мой і твой жывы,

Па-мойму, іншай меркай мераць трэба:

 

Не метрам ад зямлі да галавы,

А мілямі ад галавы да неба!