Там, дзе пушча, за прасёлкам,
Колісь ліс жыў з шэрым воўкам,
I, як весць людская кажа,
Жыло згодна племя ўражжа.
Ды да часу.
Хутка сварка там пайшла:
Скрыўдзіў нечым ліс ваўка.
Дайшло дзела да суда.
Можа, праўда, можа, не,
Адвакаты − два сабакі на судзе.
Кожны брэша, на праціўніка вядзе.
А суддзёю быў глушэц,
Ён разумны ці глупец,
Тое трудна разгадаць,
Адно толькі, як чуваць,
Што рашыў ён дзела так:
Выгнаць з суду ўсіх сабак,
А воўк з лісам плоцяць штраф.
Воўк − бо хлусіць ён напрасна,
Ліс − бо злодзей.
Гэта ясна:
Круцялёў чым разбіраць,
Лепш абодвух пакараць.