упершыню апублікаваны ў Беларускі календар «Нашай нівы» на 1915 г. − Вільня, 1915
Чараўніца уракла —
Быў я колісь ваўкалакам,
Бегаў чортам ўздоўж сяла,
І к гавядам поўзаў ракам,
І людскую знаў гаворку,
І з сабакамі з надворку
Гаварыць я спосаб меў.
За гумном раз ціха сеў,
Ажно Лыска прыляцеў,
Як на панскай службе стаў,
Па прыязні ён мне кажа:
— Кінь ты, куме, жытло ўража:
Цяпер марна прападзеш,
А ты ж гэткі спосаб знаеш:
Майму пану стань служыць,
Табе добра будзе жыць.
«Ах ты, дурню,— думаў я,—
Мне вярнуцца да сяла?
З сваім панам і сялом
Задушыся ты калом!
Хоць галодзен — я свабодзен,
Гдзе мне цягне — там бягу.
На свабодзе прападу,
А ў няволю — не пайду!
Буду вольным ваўкалакам.
Ты ж — на прывязі сабакам!»