Андрэй Гарбацкі

Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII - пачатку XX стагоддзя

Раскол Рускай праваслаўнай царквы, які адбыўся ў другой палавіне ХУІІ ст. у выніку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і царкоўнай рэформы патрыярха Нікана, з’явіўся сур’ёзнай праблемай у гісторыі не толькі Рускай дзяржавы, але і памежных з ёю краін. У Беларусі, больш дакладна на беларускіх землях (што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага), прышлыя стараабраднікі стварылі своеасаблівую гісторыю стараабрадніцкага руху, і адметную культуру побыту, абрадаў і звычаяў. Для рускага ўрада і Рускай праваслаўнай царквы (далей - РПЦ) існаванне стараабрадніцкага руху было сур’ёзнай як унутранай, так і знешнепалітычнай праблемай. Цар і ўлады разумелі, што такі рух у любы момант можа перарасці ва ўзброеную барацьбу, прыкладам чаго і стала паўстанне манахаў Салавецкага манастыра (1669 – 1676 гг.). Даследчык “расколу” В. Кельсіеў, параўноўваючы рух казацтва са стараабрадніцкім рухам, пісаў: “Казачество было прибежищем всему недовольному обществом, но оно жило само для себя. Эта бессознательность убила казачество. Последним из его героев был Степан Разин."

Спампаваць (1175 КіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView