epub
 
падключыць
слоўнікі

Апанас Фет

«Вучыся ў іх, у дуба, у бярозы...»

Вучыся ў іх, у дуба, у бярозы.

Вакол зіма. Суровая пара!

Заледзянелі марныя іх слёзы,

І, сціснуўшыся, трэснула кара.

 

Люцее замець з кожнаю мінутай,

Сярдзіта рве апошнія лісты,

І сэрца працінае холад люты;

Яны стаяць, маўчаць; маўчы і ты!

 

Ды вер вясне. Яе прыспешыць геній,

Цяплом распаліць стыласць ледзяша.

Для ясных дзён, для радасных памкненняў

Перабаліць самотная душа.



Пераклад: Пятро Макарэвіч