epub
 
падключыць
слоўнікі

Арцюр Рэмбо

Зло

Тады як харкавінне злой карцечы

са скрыгатам ляціць за небасхіл, -

прад Каралём слухмяна, па-авечы

ідуць палкі ў агонь з апошніх сіл;

 

тады як жорны той пачварнай бойні

спяшаюцца змалоць людзей на гной, -

прырода раўнадушна і спакойна

цікуе за вар'яцкаю гульнёй.

 

Ёсць Усявышні - як блазнюк, рагоча

і з гора паствы бессаромна кпіць,

пасля, закалыханы хорам, спіць...

 

Нарэшце Бог апусціць долу вочы:

вось мацяркі... Яны прыйшлі - і што ж? -

Ён зверху ўбачыць іх апошні грош.

 



Пераклад: Мікалай Федзюковіч