epub
 
падключыць
слоўнікі

Аркадзь Куляшоў

«Гадзіннік мой - не сонца, што ў зеніце...»

 

Гадзіннік мой - не сонца, што ў зеніце,

Гадзіннік мой - не сэрца, што ў грудзях.

Сваім дакладным часам на арбіце

Сама зямля мой вымярае шлях.

 

Начы і дні адбіўшы чаргаванне,

На месцы не стаяць мацерыкі -

Па іх жывым і сонечным экране

Бягуць дарог і рэчак ручнікі.

 

Дыван вясны перацвітае ў лета,

Завея лісцяў - у сняжынак пух;

Я не хачу, каб некалі ўсё гэта,

Хаця б на момант, свой спыніла рух.

 

Хай сэрца стане, сонца ў хмарах згіне,

А ты, Зямля, няспынным крокам кроч,

Не дай на той мне ўпасці палавіне,

Дзе дня не будзе, будзе толькі ноч.

 

1962

 


1962

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая