epub
 
падключыць
слоўнікі

Аркадзь Куляшоў

«Мы славу параўноўваем з віном...»

 

Мы славу параўноўваем з віном,

А забыццё глухое - з палыном.

 

Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі

З табою ў ложак вечнасці - труну,

П'ючы шумлівай славы хмель салодкі,

Не забывай пра горыч палыну.

 

1963

 


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая