epub
 
падключыць
слоўнікі

Арланда Гібанс

Срэбная лябёдка

Срэбная лябёдачка стамілася ад смутку,

Калі смерць прышла, адкрыла моўчкі дзюбку,

Грудзьмі прыпала да чароту ў вечаровы час

На развітанне заспявала ў апошні раз.

Бывайце, радасці! О, смерць, як мне заплюшчыць вочы?!

Чаму так мала лебедзяў і мудрацоў,

а дурняў і гусей - дасхочу?



Пераклад: Алена Таболіч