Артур Басак

Беларускія нячысцікі

Артбук дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як Аднарог, Лагішынскі воўк ды Паднор.

Кожная ілюстрацыя ў кнізе аздоблена цудоўным аповедам беларускай пісьменніцы Аліны Длатоўскай.

Спампаваць усё

/
Крыніца: https://t.me/belarusian_monsters
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView