epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Адсюль

На золку ў Крупках цішыня.

Над рэчкай вецер дрэмле ў соснах.

А хлопцам сніцца вышыня.

У снах штурмуюць хлопцы космас.

 

І не бяда, што іх пакуль

не залічылі ў экіпажы.

Ад спраў сапраўдных

не ўбаку

яны растуць. І час пакажа.

 

Хаця лятаюць толькі ў снах,

не вяне мара і спрасонку...

Адкрыўся, знаюць, зорны шлях

адсюль Валодзю Кавалёнку.