epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Ансамблю «Мроя»

Чатыры хлопцы. Не героі.

Не званары.

Не бунтары.

Ды ад юнацкай вашай мроі

і мне святлей.

Хоць я стары.

 

Амаль сапраўдныя музыкі.

Амаль паэты. Мастакі.

Кажу я:

дзякуй вам вялікі,

што рэй вядзеце вы такі.

 

У сэрцы спеліцца надзея,—

хоць то марозіць, то імжыць,—

што мова наша маладзее

і разам з вамі будзе жыць.