epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Будзем жыць

Нібы дзяржаўным скіпетрам,

сумётаў шчыльны рад

аж да зямлі

дазіметрам

прамацвае салдат.

 

Ён тут амаль за бога.

І людзям рад служыць.

— Ці многа?

— Не, нямнога!

— Ну, значыць, будзем жыць!..