epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Чаканне вясны

* * *

У лютым — сонца. І адліга.

І заплялі капяжы.

Зіма злуецца:

— Што за ліха?

Свой нораў, люты, пакажы!..

 

І ўсё. Адразу сонца знікла.

Згусцела белая імгла.

І завіруха гэтак звыкла

загаласіла, загула.

 

На шыбіне — за кропкай кропка —

узор выводзіцца скразны.

І на душы няўтульна, знобка.

І гэтак хочацца вясны.

 

* * *

А сакавік — зусім як люты.

Марозіць дрэвы і людзей.

Надзейна рэчкі ў лёд закуты.

І на вясну няма надзей.

 

 

* * *

І красавік ужо. А пад сасной

бялее снег. І па пачах марозна.

Дык, можа, май парадуе вясной

і цеплынёй?

Каб толькі не запозна.