epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Два словы

Два гэтых словы ў вечнай змове.

Як, скажам, ранне і світанне.

Крычаць не варта аб любові,

трашчаць не варта аб каханні.

 

Скажыце раз,

ды гэтак шчыра,

каб глыбіню пачуццяў змераць.

Ані радзіма, ні жанчына

пустому слову не павераць.