epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

"І ў дрэў бываюць наваселлі"

І ў дрэў бываюць наваселлі:

вальней шуміце і ладней,

хоць і не гам, дзе вы хацелі,

а там, дзе людзям выгадней.

 

Ну, хто спытае ў дрэва згоду?

Абы давала ў летні дзень

нам прахалоду

ў насалоду,

пад ногі выпрастаўшы цень.

 

Але ж усё-ткі ўлічваць трэба,

іначай — божа барані:

тады ўбярэцца ў сілу дрэва,

калі ўцалеюць карані.